Літва хоча адгарадзіцца ад Беларусі 500-кіламетровым плотам

Дзяржаўная ветэрынарна-харчовая служба Літвы афіцыйна звярнулася ў Еўрапейскую камісію з просьбай выдзеліць 3,5 мільёны еўра (12 мільёнаў літаў), каб зберагчыся ад чумы свінняў, успышка якой зафіксаваная ў Беларусі.



Гэта пацвердзіў кіраўнік службы Ёнас Мілюс. Паводле ягоных словаў, грошы патрэбныя на ўсталяванне спецыяльных ангараў на мяжы з Беларуссю і сродкі дэзінфекцыі. Ён таксама паведаміў, што абмяркоўваецца ўзвядзенне 500-кіламетровага плота на мяжы, каб спыніць перасоўванне дзікіх звяроў.



Дзяржаўная ветэрынарна-харчовая служба Літвы з мінулага панядзелка ўзмацніла кантроль на мяжы з Беларуссю ў сувязі з небяспекай афрыканскай чумы. Ачаг заражэння зафіксаваны ў 40 км ад Літвы, піша delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі