Літва прыпыніла ўвоз прадуктаў з Беларусі праз афрыканскую чуму свінняў

Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная ветхарчслужба Літвы, перадае interfax.by.



Нагадаем, што паводле афіцыйных звестак, узбуджальнік АЧС выяўлены ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны. Таму вобласць пакуль закрытая для рэалізацыі свініны і прадуктаў з яе.



Звесткі пра масавае знішчэнне жывёлы таксама прыходзяць з іншых раёнаў — Валожынскі і Стаўбцоўскі на Міншчыне, Віцебскі.



На мінулым тыдні Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў Расію свінога мяса з Гродзеншчыны. Украіна ўвяла поўную забарону на ўвоз з Беларусі свінняў, прадукцыі і сыравіны з іх.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі