Літва ўсталюе 197 сірэн, каб паведаміць у выпадку выбуху на БелАЭС
Літва ўсталюе 197 акустычных сірэн на выпадак выбуху на Беларускай АЭС, паведамляе lrt.lt. Сірэны будуць размяшчацца ў 100-кіламетровай зоне патэнцыйнага паражэння. У тым ліку — у Вільні, Электрэнаі, Вісагінасе, Троках.
Рэалізацыя праекта дазволіць хутка папярэдзіць пра надзвычайнае здарэнне больш за 800 тысяч чалавек. Закупку сірэн і спадарожнага абсталявання прафінансуюць Еўрасаюз і фонды Нарвежскага фінансавага механізму.
У прамысловую эксплуатацыю Беларусь увяла першы энергаблок АЭС ў чэрвені 2021 года, нягледзячы на шматлікія пратэсты Літвы. З таго часу рэактар неаднаразова спыняўся. Пры гэтым кожны раз распавядалі, што гэта адбываецца планава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.