Літва выплаціць грошы пенсіянерам, якія прышчапіліся ад каранавіруса
Выплату атрымаюць 50 тысяч літоўскіх пенсіянераў / Shutterstock / Fotodom
Аднаразовыя выплаты ў суме 100 еўра атрымаюць 50 тысяч літоўскіх пенсіянераў, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны.
Гэтыя грошы таксама змогуць атрымаць асобы, старэйшыя за 75 гадоў, якія да 30 лістапада прышчэпяцца дзвюма дозамі вакцыны ад COVID-19, і тыя, хто да канца сакавіка 2022 года прышчэпяцца бустарнай дозай. Аднаразовую выплату пажылыя літоўцы атрымаюць разам з пенсіяй.
Ва ўзроставай групе старэйшых за 75 гадоў прышчэпку яшчэ не зрабілі 70 тысяч чалавек. Як паведамляе міністэрства, пасля ўвядзення выплат пажылыя людзі пачалі прышчапляцца больш актыўна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.