Лондан далучаецца да санкцый ЕС і ЗША ў дачыненні да Цэнтрабанка Расіі

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан​ / Reuters
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан​ / Reuters

Да рашэння ЕС і ЗША замарозіць любыя аперацыі, звязаныя з актывамі расійскага Цэнтрабанка, далучылася Вялікабрытанія. Падставай для такога сур'ёзнага кроку зрабілася вайна, якую Расія вядзе супраць Украіны.

Новыя абмежавальныя меры "будуць накіраваныя супраць цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі", гаворыцца ў заяве прэс-службы брытанскага Мінфіна. Яго цытуе ТАСС.

У дакуменце падкрэсліваецца, што "гэтыя крокі робяцца сумесна з ЗША і ЕС, каб не дапусціць выкарыстання ЦБ РФ сваіх валютных рэзерваў і падарваць яго здольнасць праводзіць аперацыі з замежнай валютай для падтрымкі курсу рубля".

Такім чынам, усе аперацыі з ЦБ РФ і Мінфінам РФ будуць забароненыя.

Кіраўнікі МЗС ЕС напярэдадні, акрамя гэтай меры, прынялі цэлы пакет санкцый у дачыненні да Расіі. Было прынятае рашэнне адключыць шэраг расійскіх банкаў ад міжнароднай сістэмы плацяжоў SWIFT, закрыць паветраную прастору ЕС для расійскай авіяцыі, а таксама забараніць на тэрыторыі ЕС вяшчанне тэлеканала Russia Today (RT) і працу агенцтва Sputnik.

У панядзелак раніцай таргі на Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай біржы былі адкладзеныя. А на рынку Forex расійскі рубель сур'ёзна аслабеў у адносінах да Еўра. Таргаваўся ён на ўзроўні 127 рублёў за еўра. Пачатак таргоў на беларускай валютнай біржы таксама адклалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі