Лонданца ледзь не забілі за дыск з GTA V

Сусветныя продажы новай гульні GTA V стартавалі ў аўторак у 00:00. З вечара панядзелка ля крамаў Лондане ўтварыліся доўгія чэргі.

Як паведамляе "РИА "Новости", напад быў здзейснены ў ноч на аўторак у паўночнай частцы брытанскай сталіцы. Ахвяра — 23-гадовы пакупнік, які спяшаўся дахаты, каб пагуляць у толькі што набытую GTA V.

Разам з дыскам у маладога чалавека выкралі мабільны тэлефон і гадзіннік. Пацярпелы знаходзіцца ў лякарні.

Серыя GTA (Grand Theft Auto) распрацоўваецца кампаніяй Rockstar North і выпускаецца RockStar Games з 1997 года. Яна налічвае 12 гульняў, уключна з выданнямі з новымі лакацыямі і дадатковымі місіямі. На вясну 2011 года ва ўсім свеце было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі