Лонданцы выйшлі на шматтысячны марш супраць "брэкзіта" (фота, відэа)

Лонданцы выйшлі на шматтысячны марш супраць "брэкзіта" (фота, відэа)

Дзясяткі тысяч лонданцаў выйшлі на марш пратэсту супраць выхаду Брытаніі з Еўрасаюза. Удзельнікі масавай акцыі спадзяюцца паўплываць на парламент, каб ён не даў краіне выйсці з ЕС, перадае Бі-Бі-Сі.

Акцыя ў Лондане атрымала назву "Марш за Еўропу". Яе ўдзельнікі сабраліся каля Гайд-парку. У іх запланаваны трохкіламетровы маршрут міма будынкаў ўрада да парламента. Каля парламента запланаваны мітынг-канцэрт.

Гэты марш пратэсту стаў самай буйной акцыяй пасля рэферэндуму 23 чэрвеня, на якім большасць брытанскіх удзельнікаў прагаласавала за выхад краіны з Еўрасаюза. Ініцыятыры маршу выступілі з ініцыятывай у сацсетках і атрымалі шырокую падтрымку. Пра свой удзел у запланаваным шэсці заявілі 34 тысячы карыстальнікаў сацсетак. Разам з тым, перадаюць журналісты, выглядае, што ўдзельнікаў маршу значна больш.

Як вядома, большасць лонданцаў галасавалі супраць выхаду Брытаніі з ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі