Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння
Яўген Луцкі / фота з архіва
21 верасня ў эфіры Еўрарадыё — радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі.
Для таго, каб беларусы не пакідалі радзіму ў пошуках лепшай долі, дзяржава мусіць гарантаваць ім магчымасць атрымання дабрабыту на роднай зямлі. Для гэтага мы павінны адбудаваць у Беларусі моцную эканоміку. Што немагчыма без свабоды. Бо толькі свабодны чалавек у свабоднай краіне здольны збудаваць свой дабрабыт, перакананы Яўген Луцкі.
Пра тое, што нацыянальнага ў жаданні дабрабыту, навошта беларусам за мяжой беларуская мова і культура, а таксама пра тое, ці здольныя беларусы адваяваць сваю свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Луцкім.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.