Лукашэнка атрымаў праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй
Аляксандр Лукашэнка атрымаў праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй, інфармуе ria.ru са спасылкай на прэс-сакратара беларускага прэм'ера Сяргея Румаса Аляксандру Ісаеву. Калі Лукашэнка яе ўхваліць, ужо ў бліжэйшы час дакумент будзе парафіраваны прэм'ерамі двух краін. Нядаўна пра гэта распавядаў Румас. Паводле яго слоў, з кіраўніком дзяржавы трэба было яшчэ абмеркаваць "некалькі прынцыповых момантаў".
Сяргей Румас падрэслівае, што ў дакуменце няма пытанняў палітычнага характару. Рэалізацыя канцэпцыі праграмы будзе праз выконванне прынцыпу "дзве краіны — адзін рынак".
Публікацыя праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй чакаецца пасля яе парафіравання прэм'ерамі, а значыць можа адбыцца ўжо ў верасні. Румас адзначаў, што тады ў грамадскасці знікнуць засцярогі наконт "пытанняў суверэнітэту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.