Лукашэнка: Да такіх людзей падыходзіць як да дыверсантаў!
Такім чынам кіраўнік Беларусі назваў людзей, якія заяўляюць аб прыцясненні рускай мовы ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рускай мове ў нашай краіне нічога не пагражае. Ён выказаў здзіўленне, што некаторыя асобы гавораць аб прыцясненні рускай мовы ў Беларусі.
Не называючы прозвішча віцебскага актывіста прарасійскага руху Герашчанкі, ён параўнаў яго з правакатарамі. Лукашэнка выказаў здзіўленне, што яго дагэтуль не выкінулі з Беларусі" "Да такіх людзей падыходзіць як да дыверсантаў!"
Разам з тым ён выказаўся ў падтрымку беларускай мовы і заявіў, што дзяржава занадта асцярожна яе падтрымлівае.
Фота — websmi.by