Лукашэнка даручыў генпракурору заняцца дрэваапрацоўкай і калгасамі

На сустрэчы абмяркоўваліся крымінагенная сітуацыя ў краіне і прыярытэтныя напрамкі работы органаў пракуратуры сёлета, паведамляе БЕЛТА. Першарадную ўвагу пракуратура хоча надаваць сферам падаткаабкладання і ЖКГ.



Кіраўнік дзяржавы заявіў, што хоча неўзабаве азнаёміцца ​​з вынікамі дзейнасці за год усяго праваахоўнага блока ў комплексе.



Згадаў Лукашэнка аб праверцы гаспадарчай дзейнасці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў: "Я хацеў бы, каб пракуратура ўмяшалася ў гэтыя працэсы з пункту гледжання закона. Усё ж такі трошкі разбэшчаныя кіраўнікі асобных прадпрыемстваў, і не толькі дрэваапрацоўкі".



Кіраўнік Беларусі раскрытыкаваў агра-прамысловы комплекс. Па яго словах, у некаторых гаспадарках ёсць па некалькі дзясяткаў службовых аўтамабіляў, а колькасць намеснікаў у кіраўніка замест аднаго, як у савецкія часы, даходзіць да сямі: "Я не да таго, што трэба ўсіх хапаць і саджаць. У вас хапае і іншых мер ад папярэджання да ўнясення прадстаўлення органам улады".



Генпракурор, у сваю чаргу, паведаміў, што ўзровень злачыннасці ў цэлым знізіўся амаль на 5%. У той жа час за мінулы год павялічылася колькасць зарэгістраваных цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, звязаных з хабарам, перавышэннем службовых паўнамоцтваў.



Фота — ctv.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі