Лукашэнка дазволіў усім дачнікам плаціць аднолькавыя ўнёскі

У Беларусі чальцы садаводчых таварыстваў будуць рабіць роўныя ўнёскі, незалежна ад памеру зямельнага ўчастка. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы, які быў падпісаны 13 ліпеня. Вызначаць канкрэтныя памеры ўнёскаў і тэрміны іх унясення па-ранейшаму будзе агульны сход ці сход упаўнаважаных, інфармуе БЕЛТА.

Унесеныя змены ва ўказ ад студзеня 2008 года. Цяпер пералік пытанняў выключнай кампетэнцыі агульнага сходу таварыства пашыраецца. На разгляд сходу ўпаўнаважаных не будзе выстаўляцца выключэнне з чальцоў таварыства, прыняццё рашэнняў аб яго рэарганізацыі і ліквідацыі.

Агульны сход садаводчага таварыства атрымае права прымаць асобаў, якія не з'яўляюцца яго чальцамі, на працу ў якасці старшыні праўлення ці скарбніка. А вось аб абранні ці вызваленні ад пасады старшыні таварыства павінна паведаміць у выканкам на працягу 10 дзён з даты заключэння альбо скасавання працоўнай дамовы. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі