Лукашэнка: Гэта не тая Амерыка, якую я бачыў гадоў дзесяць таму

Лукашэнка: Гэта не тая Амерыка, якую я бачыў гадоў дзесяць таму

У панядзелак, 14 лістапада, падчас наведвання прадпрыемства "Магілёўхімвалакно" Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа. Ён мяркуе, што прадстаўнік Рэспубліканскай партыі мае магчымасць вырашыць шэраг унутрыдзяржаўных праблем і ўвайсці ў гісторыю сваёй краіны.

"Ён можа патрапіць у гісторыю, калі сапраўды за час прэзідэнцтва страсяне Амерыку, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Людзі былі даведзены да таго, што рабочы клас за яго прагаласаваў, нягледзячы на ​​тое што ён багач. Гэта значыць ўнутры Амерыкі наспелі вельмі сур'ёзныя праблемы".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пэўны заняпад і апатыя ў Злучаных Штатах бачныя няўзброеным вокам. Кіраўнік дзяржавы прыгадаў мінулагоднюю паездку ў ЗША і выступленне ў ААН. У яго засталіся негатыўныя ўражанні ад таго, што ён пабачыў у Нью-Ёрку: найперш яго ўразіла недагледжаная тэрыторыя па шляху руху з аэрапорта.

"Гэта не тая Амерыка, якую я бачыў гадоў дзесяць таму назад. Людзі ж ацэньваюць стан спраў адразу, выходзячы з самалёта", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Адзначым, што перад візітам у 2015 годзе Лукашэнка наведваў ЗША ў 1995-м г. зн. 20 гадоў таму.

Кіраўнік Беларусі таксама прыгадаў, што ў Расіі радаваліся перамозе Трампа. Ён перакананы, што новы прэзідэнт ЗША будзе пераследаваць найперш амерыканскія інтарэсы і для Расіі ён таксама "не падарунак". Лукашэнка спадзяецца на прасоўванне беларуска-амерыканскага дыялогу. "У нас някепска пайшлі справы з амерыканцамі. Мы з імі ў кантакце, вядзем гэты дыялог, цалкам захоўваючы наш суверэнітэт і незалежнасць. Яны зразумелі, што больш пытанне"з Расіяй ці з Захадам" ставіць нельга", — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка: Гэта не тая Амерыка, якую я бачыў гадоў дзесяць таму
Падчас візіту ў ЗША ў 2015 годзе. Фота прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі