Лукашэнка хоча, каб Папа Францішак сустрэўся ў Беларусі з патрыярхам Кірылам

Лукашэнка хоча, каб Папа Францішак сустрэўся ў Беларусі з патрыярхам Кірылам

Аляксандр Лукашэнка хоча, каб Папа Рымскі Францішак сустрэўся ў Беларусі з маскоўскім патрыярхам Кірылам. Пра гэта кіраўнік нашай дзяржавы заявіў па выніках сваёй сустрэчы ў Ватыкане з пантыфікам, якая прайшла 21 траўня.

"Я выказаў думку, што пантыфіку самы час прыехаць у Беларусь і разам з нашым Патрыярхам сустрэцца з нашымі жыхарамі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Упэўнены, што там будзе не адзін мільён чалавек, якія б хацелі бачыць гэты поціск рукі не ў далёкай Кубе ў аэрапорце, а на зямлі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы".

Падобную ідэю сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў (РПЦ) Аляксандр Лукашэнка прапановаў і раней, але не знайшоў падтрымкі. Аднак сёлета адбылася сустрэча на Кубе Папы Францішка і маскоўскага патрыярха Кірыла, што робіць ініцыятыву іх сустрэчы ў Мінску зусім рэалістычнай. У якасці месца сустрэчы Лукашэнкі прапанаваў раён мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

Лукашэнка хоча, каб Папа Францішак сустрэўся ў Беларусі з патрыярхам Кірылам
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі