Лукашэнка хоча развіваць у краіне сетку беларускай кухні (відэа)

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі трэба развіваць сетку нацыянальнай кухні. Такую думку ён агучыў падчас працоўнай паездкі ў Мінскую вобласць і на аздараўленчы цэнтр "Сасновая" СУП "Азярыцкі-Агра".

"Мне здаецца, яна б была нармальнай. Каб там былі стравы, якія мы ямо, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступна, і сетка была б нармальная", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Таксама Лукашэнка падчас паездкі азнаёміўся з інфраструктурай аздараўленчага цэнтра "Сасновая" і ў цэлым застаўся задаволены тамтэйшай арганізацыяй адпачынку.

Гэты аздараўленчы цэнтр пабудаваны за кошт сродкаў Белаграпрамбанку. Як паведаміў старшыня праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк, гэтая фінансавая ўстанова дапамагае развівацца суб'ектам аграэкатурызму.

Ілюстрацыйнае фота — kasjauns.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі