Лукашэнка хоча зрабіць Усебеларускі сход дубляжом Палаты прадстаўнікоў

Лукашэнка хоча зрабіць Усебеларускі сход дубляжом Палаты прадстаўнікоў

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Прапанова прагучала падчас яго візіту ў Стаўбцоўскую цэнтральную раённую лякарню.

Па словах Лукашэнкі гэты орган будзе "кантраляваць галоўныя напрамкі нашага развіцця".

Парадак дня Усебеларускага народнага сходу плануецца канчаткова сфармаваць пасля калядных святаў. Сам сход пройдзе наапрыканцы студзеня — на пачатку лютага.

Дэлетагаў на гэты сход Лукашэнка прапанаваў абіраць на 5 гадоў. "Калі растварыць паўнамоцтвы прэзідэнта, будзе поўны бардак, які мы ў сярэдзіне 90-х перажылі. Таму патрэбны орган, які б усіх стабілізаваў", — цытуе БЕЛТА заяву Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі