Лукашэнка і Назарбаеў гаварылі пра перамовы ў "нармандскім фармаце"

10 лютага адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Як інфармуе БЕЛТА, яны абмяркоўвалі пытанні эканомікі і фінансаў, крызісныя з'явы ў Еўрасаюзе. Асобная гаворка ішла пра сустрэчу ў "нармандскім фармаце", якая 11 лютага пройдзе ў Мінску. У ёй мусяць узяць удзел канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"

Прэс-служба прэзідэнта Казахстана інфармуе, што Лукашэнка і Назарбаеў гаварылі пра двухбаковае супрацоўніцтва, пра перспектывы ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Яны "звярнулі ўвагу на існуючыя праблемы ў эканоміках дзяржаваў-чальцоў ЕАЭС, якія патрабуюць сумеснага рашэння". Кіраўнікі Беларусі і Казахстана абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ва Украіне.

Нурсултан Назарбаеў "выказаў упэўненасць, што перамовы ў "нармандскім фармаце"... дазволяць дасягнуць кампрамісу ў пошуку шляхоў рашэння ўкраінскага крызісу".

Адзначаецца, што тэлефонная гутарка адбылася з ініцыятывы казахстанскага боку.

На перамовы па Украіне ў Мінску акрэдытаваліся 300 замежных журналістаў

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі