Лукашэнка: калі пусцім цягнікі ў аэрапорт, людзі будуць больш лётаць

"Трэба... тэрмінова зрабіць гэты праект, без прамаруджвання", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Даручэнне атрымалі ўрад і кіраўніцтва Беларускай чыгункі падчас сённяшняй сустрэчы з гендырэктарам швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэрам Шпулерам.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што рэалізацыя праекта значна пашырыць магчымасці аэрапорта: "Людзі змогуць больш карыстацца паслугамі аэрапорта, таму што даехаць да яго будзе лёгка. Цяпер жа гэта пэўная праблема".

Лукашэнка лічыць, што дзеля таго, каб хутчэй вырашыць гэтую праблему, варта прыпыніць некаторыя праекты дзяржаўных праграм, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, пра тое, што плануецца пусціць пасажырскія цягнікі са сталіцы да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у лістападзе 2012 года заявіў міністр транспарта і камунікацый Анатоль Сівак. Паводле яго словаў, вялікай праблемы не будзе, бо чыгунка ад Смалявічаў да аэрапорта існуе — па ёй дастаўляюць грузы і паліва.


Лукашэнка: Да канца 2014 года ў нас будуць двухпавярховыя цягнікі!

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі