Лукашэнка: Кошты ў нас растуць ад Кабякова

Актуальныя эканамічныя праблемы закрануў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні да Нацыянальнага сходу. У прыватнасці, ён казаў пра неабходнасць знізіць інфляцыю. Паводле Лукашэнкі, гэта цяпер прыярытэтная задача, а “цэны ж растуць у нас ад Кабякова”.

"У нас цэны ўсе практычна пад кантролем... Па свініне і трымаць цэны не трэба, яны настолькі ўпалі". Калі мы не можам павысіць заробак і не трэба яго павышаць. Нас ніхто і не просіць іх павысіць. Вы не забірайце ў людзей лішнія грошы за камунальныя плацяжы, і не трэба будзе павышаць заробкі. Трэба захаваць існы ўзровень жыцця людзей. Значыць, прадпрыемствам трэба зніжаць затраты не за кошт заробкаў людзей”, — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі выступае з традыцыйным штогадовым пасланнем да парламента і народа. Чакаецца, што на ім ён агучыць сваю перадвыбарчую праграму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі