Лукашэнка: Косінец разбярэцца з праваленымі праектамі мадэрнізацыі заводаў

Лукашэнка: Косінец разбярэцца з праваленымі праектамі мадэрнізацыі заводаў

Аляксандр Косінец разбярэцца з праваленымі праектамі мадэрнізацыі  прадпрыемстваў. 1 чэрвеня кіраўнік дзяржавы распавёў, чым зоймецца яго новы памочнік, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, будуць сабраныя спецыялісты “па ўсіх кірунках”, якія прааналізуюць сітуацыю і праінфармуюць яго. Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай Лукашэнка загадаў забяспечыць падтрымку Косінцу.

“Цярпець такую сітуацыю з мадэрнізацыяй, якую мы планавалі завяршыць у пэўныя тэрміны, я не збіраюся, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Я не дазволю, каб рашэнні прэзідэнта былі дэвальваваныя, дэзавуяваныя і не выкананыя. Гэтага быць не можа…. Мне патрэбны аб’ектыўны аналіз і даклад”.

Як паведамляла Еўрарадыё, 58-гадовы Аляксандр Косінец быў прызначаны на пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы 30 траўня. З 2016 года, пасля вызвалення ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, ён, верагодна, быў беспрацоўным. Ва ўказе Лукашэнкі № 194 адзначаецца, што Косінец будзе займацца кантролем над рэалізацыяй стратэгічных праектаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі