Лукашэнка: Моладзь гатовая да ўнутранай міграцыі (відэа)

20 студзеня Аляксандр Лукашэнка выступіў на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Ён выказаўся пра актуальныя пытанні, якія датычаць моладзі. Лукашэнка адзначыў, што падтрымка маладых сем'яў заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтаў палітыкі нашай краіны. Паводле яго слоў, у рэгіёнах будзе нарошчвацца будаўніцтва жылля, а ў Мінску скарачацца.

Лукашэнка адзначыў, што "менавіта з наяўнасцю жылля сямейная моладзь часта звязвае рашэнне мець дзяцей". Ён лічыць, што гэта не толькі прагматычна, але і патрыятычна, "бо гэта залог таго, што дзеці будуць абаронены ад бытавой неўладкаванасці, забяспечаны ўмовамі для нармальнага росту і развіцця".

"Паводле сацыялагічных апытанняў, дзеля будучыні сваёй сям'і і дзяцей моладзь гатовая да ўнутранай міграцыі. Гэта вельмі добры знак, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Прыход у Беларусь новых тэхналогій прымушае ацаніць тыя перавагі, якія з'яўляюцца ў маладых людзей у рэгіёнах пры наяўнасці там годнай і цікавай працы. Здаровая экалогія, крокавая даступнасць працы і сацыяльных аб'ектаў. А самае галоўнае — магчымасць хутчэй вырашыць жыллёвае пытанне".

З дабрабыту сем'яў складваецца дабрабыт нацыі. Толькі такая формула здольная забяспечыць нам росквіт, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі