Лукашэнка: мы абнавілі родны край, адстаялі незалежнасць

Лукашэнка: мы абнавілі родны край, адстаялі незалежнасць

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з дзяржаўным святам — Днём кастрычніцкай рэвалюцыі. Тыя падзеі натхнілі многія народы на барацьбу за свабоду і раўнапраўе. "Упершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства",піша Лукашэнка. З таго часу самаадданай працай беларусы "абнавілі родны край" і "адстаялі незалежнасць краіны". Кіраўнік дзяржавы падкрэслівае, што ў нашай суверэннай краіне захавалі "лепшыя дасягненні савецкай эпохі".

Беларускі кіраўнік перакананы, што памяць пра гераічныя старонкі нашай гісторыі, пра выпрабаванні "узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ".

7 лістапада (на новым стылі) 1917 года ўладу ў Петраградзе, а з часам і ў Расіі, захапілі бальшавікі на чале з Уладзімірам Леніным. Гэтая падзея і працягвае адзначацца ў незалежнай Беларусі. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што трэба было "неяк людзям патлумачыць, навошта нам гэтае свята". І патлумачыў так: у тыя часы закладаўся падмурак беларускай дзяржаўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі