Лукашэнка: На ўсялякія даробкі-пераробкі грошай не будзе

Лукашэнка: На ўсялякія даробкі-пераробкі грошай не будзе

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не павінна быць ніякіх датацыйных праектаў. У чацвер кіраўнік дзяржавы правёў нараду, прысвечаную перспектывам развіцця "Гродна Азота".

"Мае патрабаванні вам вядомыя: ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Накіраванне бюджэтных сродкаў на ўсялякія даробкі-пераробкі катэгарычна выключаецца".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў значэнне "Гродна Азота" і для хімічнай галіны, і для Гродзеншчыны, і для краіны. Між іншым, прадпрыемства выпускае азотныя ўгнаенні. Лукашэнка перакананы, што попыт на іх у свеце будзе павялічвацца — колькасць жыхароў на планеце расце, а значыць давядзецца вырошчваць больш прадукцыі, спатрэбіцца больш угнаенняў. На сённяшні дзень больш за палову згаданай прадукцыі "Гродна Азота" накіроўваецца сельскагаспадарчым арганізацыям Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што наспела неабходнасць сур'ёзнай мадэрнізацыі прадпрыемства. Ёсць розныя яе варыянты і рашэнне, які з іх аптымальны, пакуль не прынятае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі