Лукашэнка наведаў свята "Купалле" ў Александрыі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў суботу наведаў свята "Купалле" ў аграгарадку Александрыя на Шклоўшчыне. Ён паўдзельнічаў у святочных мерапрыемствах, паглядзеў маладзёжны мюзікл "Папараць-кветка". У сваёй прамове Лукашэнка гаварыў пра важнасць захавання тысячагадовых традыцый беларускага народу, пра неабходнасць іх узбагачэння. "Гэта наша вялікае багацце", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў усім беларусам, каб "папараць-кветка" прынесла ў іх дамы "згоду, дастатак, шчасце і каханне".

Адзначым, што свята "Купалле" адзначаецца ў Александрыі на афіцыйным узроўні ўжо шосты год.

Фота: БЕЛТА, відэа: АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі