Лукашэнка не выключае, што Баўмгертнера могуць экстрадыраваць у Расію

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на нарадзе па бягучых эканамічных і знешнепалітычных пытаннях. На нараду быў запрошаны намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў.

"Калі расійскія следчыя будуць зацікаўленыя ў экстрадыцыі адпаведнага затрыманага [Уладзіслава Баўмгертнера. — Заўв. БелТА], які намі быў затрыманы, то я тут не бачу адмысловых перашкодаў. Мы абсалютна за яго не трымаемся. Калі сапраўды па законе разбяруцца, а на тым баку [расійскім. — Заўв. БелТА] шкода каласальная, і яна бачная няўзброеным вокам. Таму, калі раптам спатрэбіцца, мы не павінны перашкаджаць і гэтаму. Трэба зрабіць усё, каб мы разам з расіянамі даследавалі гэты канфлікт, і што за ім стаіць. А за ім стаіць велізарная шматмільярдная сума грошай, страчаных Беларуссю і Расіяй, і вызначаныя высокапастаўленыя жулікі ў Расійскай Федэрацыі", — цытуе Аляксандра Лукашэнку інфармагенцтва БелТА.

Раней паведамлялася, што пытанне аб выдачы гендырэктара “Уралкалія” могуць узняць расійскія следчыя. Але ўявіць рэакцыю беларускіх уладаў на гэта было складана.
 
16 верасня намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што беларускі бок прыняў рашэнне вылучыць матэрыялы ў дачыненні расійскіх грамадзянаў, якія праходзяць па "калійнай справе", у асобную вытворчасць і перадаць іх у Генеральную пракуратуру Расіі.
 
Калаж: zn.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі