Лукашэнка: Нікому не дазволім прыніжаць наш народ і дзяржаву
Нікому не будзе дазволена прыніжаць беларускі народ і дзяржаву. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску з нагоды Раства, перадае прэс-служба прэзідэнта.
“Вы павінны разумець галоўную формулу нашых дзеянняў: мы нікому не дазволім прыніжаць наш народ і дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі нехта гэтага не разумее, тады нам няпроста будзе з імі не тое што будаваць адносіны, але і размаўляць, — сказаў Лукашэнка. — Мы нікому не можам аддаць гэтую зямлю і гэтую дзяржаву. Яна нам дасталася ў няпростай гістарычнай рэчаіснасці. Проста скажам, у барацьбе і ў войнах. Мы страцілі вялізную колькасць людзей, абараняючы нашу зямлю. Таму мы так трапётка і я ў тым ліку стаўлюся да гэтых праблем”.
“Галоўнае дня нас — забяспечыць стабільнасць. Усё астатняе мы знойдзем. Галоўнае — мір і спакой. Як толькі мы страсянем нашу Беларусь, нам мала не падасца. Тут далёка за досведам хадзіць не трэба (не трэба ісці на Блізкі Усход, у Афрыку, у Азію) — ля нашага парога яскравы гэтаму прыклад”, — адзначыў беларускі лідар.