Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну кітайскія вершы ў беларускім перакладзе

Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну кітайскія вершы ў беларускім перакладзе

Аляксандру Лукашэнку паказалі макет басейна, які плануецца пабудаваць на месцы друкарні "Чырвоная Зорка" ў Мінску. Гэта адбылося падчас працоўнага візіта беларускага кіраўніка ў Кітай і сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, пасля цырымоніі падпісання двухбаковых дакументаў Сі Цзіньпін паказаў госцю макеты футбольнага стадыёна і басейна, якія кітайскі бок мяркуе падарыць Беларусі.

Таксама кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Сі Цзіньпін падарыў Аляксандру Лукашэнку вазу з сіняй і белай парцаляны.

У адказ беларускі кіраўнік падарыў некалькі кніжных выданняў. Гэта былі беларускія прыказкі і прымаўкі, перакладзеныя на кітайскую мову, а таксама чатыры кнігі кітайскіх паэтаў у беларускіх перакладах. Акрамя таго Лукашэнка прывёз у падарунак карціну, на якой намаляванае месца ў вёсцы, дзе Сі Цзіньпін пражыў некалькі гадоў і дзе, па яго словах, шмат у чым прайшло яго станаўленне. 

Паведамляецца таксама, што па традыцыі Лукашэнка падарыў кітайскаму калегу кошык з беларускімі прадуктамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі