Лукашэнка падпісаў закон “Аб генацыдзе беларускага народа”

Лукашэнка падпісаў закон “Аб генацыдзе беларускага народа”

5 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб генацыдзе беларускага народа”, які раней ухваліў Нацыянальны сход. Той самы закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за адмаўленне гэтага генацыда. Гаворка пра “перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд” (да 1951 года, калі яшчэ вялася барацьба з антысаветчыкамі).

Абвінавачаных па гэтым артыкуле прапануецца караць пазбаўленнем волі тэрмінам да 5 год. Пры паўторным “адмаўленні генацыду беларускага народа” — да 10 год.  

Улады лічаць, што рэалізацыя згаданага закона "будзе спрыяць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасці беларускага грамадства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі