Лукашэнка паедзе на маскоўскі парад з нагоды 70-годдзя Перамогі

Аляксандр Лукашэнка даў папярэднюю згоду на ўдзел у парадзе з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Маскве, заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Маскоўскі парад адбудзецца 9 траўня, як і парад у Мінску, адзначыў Ушакоў. Беларускага лідара запрасілі і ён даў папярэднюю згоду.

Па словах памочніка Уладзіміра Пуціна, гэтая тэма будзе таксама абмяркоўвацца ў часе паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў аўторак, 3 сакавіка ў Маскве, інфармуе РИА Новости.

Пакуль незразумела, як меркаваны ўдзел Лукашэнкі ў маскоўскім парадзе стасуецца з яго планамі на ўдзел у святочных мерапрыемствах у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі