Лукашэнка: пакуль бог з намі
Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыняў удзел у святкаванні ў Мінску Дня незалежнасці РБ. Спачатку па праспекце Незалежнасці прайшло святочнае шэсце "Беларусь памятае". На чале калоны ішлі сыны Аляксандра Лукашэнка (сам кіраўнік дзяржавы прыехаў адразу на плошчу Перамогі), прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка. Пасля да вечнага агню каля манумента на плошчы Перамогі адбылося ўскладанне кветак. Лукашэнка выступіў з прамовай. Ён заявіў, што беларусы — "нашчадкі старажытнага славянскага народа", які ніколі не быў рабом. Ён згадаў пра супраціўленне нацыстам. Пра тое, што падчас вайны загінуў кожны трэці наш суайчыннік.
У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка падкрэсліваў, што будучыня нашай краіны "залежыць толькі ад нас саміх" і ніхто звонку не зможа "парушыць тую стабільнасць і незалежнасць, якія сёння ёсць у Беларусі".
"Пакуль мы прыходзім са сваімі дзецьмі да мемарыялаў і абеліскаў, бог будзе з намі, — гаварыў Лукашэнка. — Ён заўсёды зможа нас абараніць... А толькі забудзем... чакайце бяду".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.