Лукашэнка: Палова таго, што вучаць дзеці ў школе — хлам

21 лістапада Аляксандр Лукашэнка правёў семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У сваім выступе ён заявіў, што неабходна зрабіць больш сучаснымі праграмы навучання ў школах і ВНУ, захаваўшы найлепшыя напрацоўкі мінулага.

Кіраўнік дзяржавы выказаў незадаволенасць тым, як выконваецца дадзенае ім даручэнне змяніць праграмы ВНУ, не кажучы ўжо пра школы. "Што мы прымушаем ў сілу неабходнасці па праграме вывучаць у школе? Палова — хлам. Непатрэбны абсалютна для жыцця дзяцей. Таму я запатрабаваў, каб праграмы былі змененыя. Нешта змянілі, але ўсё роўна гэта не тое", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі