Лукашэнка пасля травеньскіх святаў наведае МАЗ, МТЗ, Мінскі маторны завод

Пасля травеньскіх святаў Аляксандр Лукашэнка хоча наведаць МАЗ, МТЗ і Мінскі маторны завод, перадае БЕЛТА. Пра намер кіраўніка дзяржавы журналістам распавяла намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

Па яе словах, гэта прагучала на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях развіцця Мінска. Качанава кажа, што на нарадзе Лукашэнка паставіў задачу разабрацца з працай гэтых прадпрыемстваў. Віцэ-прэм'ер кажа, што сама плануе наведаць гэтыя заводы, каб высветліць рэальную карціну.

На нарадзе размова ішла таксама пра добраўпарадкаванне Мінску і навядзення парадку да Дня Перамогі. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац распавёў пра будаўніцтва цэнтра мастацкай гімнастыкі. Ён сказаў, што пасля змены забудоўшчыка пачалося перапраектаванне цэнтра і ўжо бліжэйшым часам плануецца пачаць яго будаўніцтва. Лукашэнка запатрабаваў распрацаваць найбольш аптымальны варыянт суадносін кошту і якасці, будаваць без празмернасцяў, каб цэнтр быў шматфункцыянальным і аптымальным.

Фота — з архіву president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі