Лукашэнка — пра Алексіевіч: Пастаралася цэбар бруду выліць на сваю краіну
24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў творчы вечар кампазітара Віктара Дробыша ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна". Падчас вечара ён уручыў кампазітару ордэн Францішка Скарыны, паведамляе БЕЛТА.
Падчас выступу кіраўнік Беларусі знайшоў час для таго, каб раскрытыкаваць пісьменніцу Святлану Алексіевіч, не называючы яе імя.
Лукашэнка: "Вы ніколі не саромеліся называць сябе беларусам у адрозненне ад асобных нашых "творцаў", творчых асобаў, нават лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія не паспелі яшчэ яе атрымаць, выехалі за межы краіны і пастараліся цэбар бруду выліць на сваю краіну".
Лукашэнка назваў такія паводзіны няправільнымі: "Таму што Радзіму, сваю зямлю, як і сваіх бацькоў, сваю маці не выбіраюць. Яна такая, якая яна ёсць. Калі ты дрэнна кажаш пра Радзіму, саромеешся яе, значыць, ты, перш за ўсё дрэнны сын".
Нагадаем, што сёлетняя нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч неаднаразова крытыкавала цяперашнюю беларускую ўладу.
Што Святлана Алексіевіч казала аб рэжыме Аляксандра Лукашэнкі