Лукашэнка — пра Курапаты: не толькі плакацца, што крыжы знеслі (відэа)
Аляксандр Лукашэнка ў пасланні да народу і парламенту згадаў пра нядаўнія падзеі каля народнага мемарыялу ў Курапатах, дзе ўлады арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў. Ён выказаўся ў тым кантэксце, што не варта было грамадству абурацца.
"Не толькі плакацца, што крыжы знеслі. Больш няма ў вас праблем! Вы разбярыцеся, хто гэтыя крыжы ставіў і хто ім дазваляў. Ладна, гэта асобная размова", — сказаў Лукашэнка.