Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з Назарбаевым

Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з Назарбаевым

29-30 лістапада Беларусь з афіцыйным візітам наведае кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў. У сераду Аляксандр Лукашэнка правядзе з ім афіцыйныя перамовы, перадае tut.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Перамовы адбудуцца ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Паведамляецца, што падчас перамоваў будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. 

Таксама кіраўнікі Беларусі і Казахстана плануюць прыняць удзел у працы Беларуска-Казахстанского бізнес-форуму.

30 лістапада ў Мінску адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Удзел у ёй прыме Аляксандр Лукашэнка.

На саміце падвядуць вынікі беларускага старшынства ў АДКБ ў 2017 годзе. Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць важнейшыя праблемныя моманты сучаснага становішча ў свеце і далейшае развіццё арганізацыі для гарантыяў бяспекі ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі