Лукашэнка прызначыў паслоў Беларусі ў Кітаі і Грузіі
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў Грузіі і Кітаі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Надзвычайным паўнамоцным паслом Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы прызначаны Кірыл Руды. На пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла нашай краіны ў Грузіі прызначаны Міхаіл Мятлікаў.
"Нам патрэбны рывок у нашых адносінах. Трэба выйсці нават не на новую прыступку, а арбіту ў адносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Вы бачыце, што яны да гэтага гатовыя. Я бачу, што яны з адкрытым сэрцам і душой ідуць нам насустрач. У мяне вельмі блізкія сяброўскія адносіны з кіраўніцтвам КНР, і з былым, і асабліва з цяперашнім кіраўніком", — заяўляе Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння новых дыпламатаў.
Пра Грузію кіраўнік краіны сказаў, што яны “нашыя браты”.
“Грузія прытрымліваецца сваёй палітыкі, іншай, дапусцім, ад нашай палітыкі. Але гэта права любой краіны вызначаць знешнюю і ўнутраную палітыку. Нам трэба ў гэтай сітуацыі знаходзіць пункты судакранання. Мы іх знайшлі”, — дадае Аляксандр Лукашэнка.