Лукашэнка расказаў, што трэба рабіць, каб не выглядаць перад людзьмі балбатунамі

Лукашэнка расказаў, што трэба рабіць, каб не выглядаць перад людзьмі балбатунамі

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер выказаўся пра перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адбылося гэта ў Мінску падчас сустрэчы са старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгранам Саркісянам. Паводле слоў Лукашэнкі, шляху назад няма. "Нам трэба ўдасканальваць Еўразійскі эканамічны саюз, ствараць саюз не горшы ЕС, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — У адваротным выпадку мы перад нашымі людзьмі будзем выглядаць балбатунамі".

Лукашэнка адзначыў, што ў ЕАЭС ёсць "дастаткова поспехаў", але "вельмі шмат... недахопаў і нявырашаных праблем". Таму, лічыць ён, каб вывесці "на высокі ўзровень функцыянавання" Еўразійскі эканамічны саюз, напружвацца давядзецца ўсім — і еўразійскім чыноўнікам, і прэзідэнтам з прэм'ерамі.

Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) — гэта міжнародная арганізацыя "рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі". Дамова аб яго стварэнні была падпісаная 29 траўня 2014 года ў Астане і пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2015-га. У саюз уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі