Лукашэнка расказаў, што з імпартнага адзення ён носіць
На прэс-канферэнцыі 3 лютага кіраўнік Беларусі распавёў, якая вопратка на ім імпартная, а якая — беларускай вытворчасці.
Аляксандр Лукашэнка: "Кашуля імпартная, хтосьці прыслаў. Ну, умеюць шыць... Галстук таксама не наш. Чаравікі "Марка". Калі не верыш, я магу зняць паказаць... Шкарпэткі імпартныя, чорныя. касцюм свой, гальштук — не, кашуля — не, майткі свае".