Лукашэнка рыхтуе ўказ пра рэкламу: размяшчаць яе толькі ў СМІ, лаяльных уладзе

Лукашэнка рыхтуе ўказ пра рэкламу: размяшчаць яе толькі ў СМІ, лаяльных уладзе

Рэкламадаўцаў у Беларусі абавяжуць размяшчаць рэкламу толькі ў тых, якія выказваюць лаяльнасць да рэжыму. Адпаведны ўказ даручыў падрыхтаваць Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па дзейнасці СМІ.

"І ўказ аб рэкламе павінен быць такі — хай нават просталінейны, хай незавуаляваны. Я гатовы нават прыняць такое рашэнне. Хай нас дубасяць, крытыкуюць, але мы павінны разумець: грошы заробленыя ў нашай краіне, працай нашых людзей, таму гэтыя грошы павінны ісці на абарону і падтрымку нашай дзяржавы. Вось і ўсё. Адкрыта вам пра гэта кажу", — прыводзіць яго словы БЕЛТА.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, быццам гаворка ідзе не пра форму ўласнасці СМІ (дзяржаўнае ці недзяржаўнае), а менавіта пра лаяльную пазіцыю.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пасля нарады патлумачыў, што гаворка ідзе пра заходнія карпарацыі, якія пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне сышлі з расійскага рынку, але засталіся ў Беларусі. Беларускія ўлады збіраюцца абавязаць іх даваць рэкламу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі