Лукашэнка спачувае Януковічу

"Беларусь заўсёды асуджала супрацьпраўныя дзеянні ўдзельнікаў палітычных канфліктаў і неканстытуцыйныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў, якія непазбежна прыводзяць да эскалацыі гвалту", — гаворыцца ў лісце Аляксандра Лукашэнкі.



Ад імя беларускага народу і сябе асабіста Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых ды пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, напярэдадні Януковіч аб'явіў ва Украіне дзень жалобы. Аднак сёння раніцай у Кіеве пачаліся баі, загінулі дзясяткі людзей.

МЗС Беларусі вінаваціць Захад у патуранні экстрэмізму ва Украіне
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі