Лукашэнка: У Беларусі будзе самая бяспечная і сучасная АЭС у свеце
У Беларусі будуецца самая бяспечная і сучасная АЭС у свеце. Пра гэта 9 кастрычніка заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Астравецкага раёна. Ён наведаў будаўнічую пляцоўку, сустрэўся з гендырэктарам дзяржкарпарацыі па атамнай энергіі "Росатам" Сяргеем Кірыенка (на здымку знізу). Падчас сустрэчы з Кірыенкам Лукашэнка падкрэсліў, што АЭС будуецца "на найвышэйшым узроўні", а спецыялісты з усяго свету робяць выснову: "нідзе так не будавалася станцыя, як у нас", інфармуе БЕЛТА.
На сустрэчы з калектывам Беларускай АЭС кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўласная атамная станцыя — гэта зусім іншае аблічча беларускай нацыі. Паводле яго слоў, калі нацыя хоча развівацца, трэба ісці наперад, засвойваць новыя праекты.
Фота: БЕЛТА