Лукашэнка: у Беларусі пройдуць усе мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі

Лукашэнка: у Беларусі пройдуць усе мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі

Запланаваныя да 75-годдзя Перамогі мерапрыемствы ў Беларусі адмяняць не будуць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі на завод "Белгпіс" пад Мінскам.

Паводле інфармацыі БЕЛТА, работнікі прадпрыемства запыталіся ў яго, ці не згубіцца ў негатыўнай інфармацыі тэма святкавання юбілею Перамогі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў іх, што не згубіцца. 

"Мы нічога не мянялі, у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы", — перадае "СБ. Беларусь сегодня" словы Лукашэнкі. Ён дадаў, што ўсе мерапрыемствы будуць арганізаваныя на вышэйшым узроўні.

Дарэчы, у Мінску пачалася ўжо падрыхтоўка да вайсковага параду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі