Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Ярмошыну і Вакульчыка

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.



За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ордэн Айчыны ІІІ ступені атрымалі кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Кабякоў і старшыня Камітэту дзяржбяспекі Валерый Вакульчык.



Таксама гэты ордэн атрымалі міністр абароны Юрый Жадобін і міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч — за ўзорнае выкананне вайсковага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і ўмацаванне абароннай здольнасці дзяржавы.


Ордэнам Пашаны адзначаныя памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі