Лукашэнка выказаўся пра падзеі ў Арменіі: "Уладу памяняць проста"
Аляксандр Лукашэнка падчас свайго Паслання народу і парламенту выказаўся пра нядаўнія падзеі ў Арменіі.
Ён пакрытыкаваў дзеянні армянскіх уладаў, якія спярша правялі канстытуцыйную рэформу па стварэнні прэзідэнцкай рэспублікі, потым — парламенцкай. На думку Лукашэнкі, нельга было "ламаць" дзяржаву пад асобу. "А што калі потым зламаецца асоба?" — задаўся пытаннем ён.
"Я жадаю армянскаму народу, каб яны не захапіліся сітуацыяй. Бо ўладу памяняць проста, але ж потым трэба даваць вынік. І народ будзе чакаць вынік", — канстатаваў беларускі кіраўнік.