Лукашэнка: Я сёння адлятаю, як звычайна, на поўдзень краіны
26 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведае раёны, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аднак куды менавіта ён паляціць, не паведамляецца.
У чацвер кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад на тэму захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі. "У нас сёння традыцыйна сумны дзень — 32-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Я сёння адлятаю, як звычайна, на поўдзень краіны ў раёны, пацярпелыя ў выніку катастрофы. Перш за ўсё хачу паглядзець, як ідзе пасяўная кампанія і як выконваюцца мае даручэнні па дадатковым ўключэнню ў абарот сельскагаспадарчых зямель".
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынь аблвыканкамаў, каб яму была паказаная рэальная сітуацыя з выкананнем дадзеных даручэнняў. “Калі мы можам нешта прырэзаць да дзейных плошчаў сельгаспрызначэння, гэта трэба рабіць у красавіку і ў траўні”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.