Лукашэнка забараніў збіраць грошы на выплаты штрафаў за ўдзел у акцыях

Лукашэнка забараніў збіраць грошы на выплаты штрафаў за ўдзел у акцыях

Аляксандр Лукашэнка падпісаў змены ў законы аб СМІ і масавых мерапрыемствах, паведамляе ТГ-канал "Пул Першага".

Цяпер усе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца толькі пасля дазволу мясцовых органаў.

Таксама новы закон афіцыйна забараняе збіраць, атрымліваць і выкарыстоўваць грошы для кампенсацыі штрафаў за ўдзел у масавых мерапрыемствах. За дапамогу ў перадачы такіх грошай у Беларусі пачата некалькі крымінальных спраў як за фінансаванне пратэстаў — у прыватнасці, у гэтым вінавацяць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава.

Забаронена весці стрымы і жывыя рэпартажы з несанкцыянаваных масавых акцыяў. Гэтая забарона датычыць і журналістаў.

У СМІ забараняецца публікаваць вынікі сацыялагічных апытанняў па грамадска-палітычнай сітуацыі, праведзеныя без неабходнай акрэдытацыі. 

Не дапускаецца размяшчаць гіперспасылкі на паведамленні і матэрыялы з інфармацыяй, распаўсюд якой забаронены.

Генпракурор, пракуроры абласцей і Мінска маюць права зачыняць інтэрнэт-рэсурсы. Акрамя іх сайт можа быць зачынены, калі Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы вырашыць, што інфармацыя на ім пагражае нацыянальным інтарэсам.

Афіцыйна замацоўваецца правіла, што можна зачыняць "люстэрка" сайта, калі раней быў зачынены асноўны сайт.

Асноўныя палажэнні Закона аб СМІ набываць моц праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Дарэчы, большасць гэтых нормаў пачала ўжывацца на практыцы задоўга да прыняцця закона — яшчэ ў другой палове 2020-га. Цяпер яны сталі проста аформленыя на паперы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі