Лукашэнка загадаў генпракурору разабрацца са своечасовай выплатай заробкаў
Кіраўнік Беларусі даў заданне Аляксандру Канюку звярнуць большую ўвагу на эканоміку і своечасовую выплату рабочым заробкаў.
Аляксандр Лукашэнка: "Так, сёння пасля маіх прачуханак у Барысаве пачалі актыўна працаваць, загналі ў бруд тэхніку і пачалі гераічна нешта там рабіць. Але гэта ж выдаткі. Можа, недзе трэба пачакаць пакуль замерзне зямля і пачаць нешта рабіць? Я да таго, што міма пракуратуры гэтыя пытанні не павінны прайсці. У эканоміцы трэба звярнуць увагу на гэтыя рэчы. І другое — заработная плата людзей. Так, у нас гэта не набыло шырокага размаху, але ёсць калектывы, дзе не ў час заробак плацяць. Пракурор павінен гэта бачыць".
Акрамя таго, Лукашэнка даў Канюку заданне заняцца прафілактыкай правапарушэнняў і звярнуць увагу на адносіны ў сям’і.
Фота — ctv.by