Лукашэнка загадаў перасадзіць беларускіх чыноўнікаў на "Джылі"

Лукашэнка загадаў перасадзіць беларускіх чыноўнікаў на "Джылі"

Беларускія чыноўнікі — ад раённага ўзроўню да міністраў — надалей пры куплі службовых аўтамабіляў мусяць арыентавацца толькі на айчынную прадукцыю. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка на выставе найноўшых узораў тэхнікі, вырабленай на беларускіх прадпрыемствах машынабудавання.

У прыватнасці, на выставе прысутнічаў легкавы аўтамабіль прадстаўніцкага класа "Джылі". Яго вытворчасць кампанія "БелДжы" плануе пачаць у Беларусі ўжо ў трэцім квартале 2016 года. Гэты аўтамабіль спадабаўся кіраўнікі Беларусі, і Лукашэнка даў даручэнне: "Ніякага імпарту для чыноўнікаў, акрамя прэм'ера, віцэ-прэм'ераў і вышэйшых службовых асобаў".

Па словах беларускага кіраўніка, якія перадае БЕЛТА, за адзін раз увесь чыноўніцкі аўтапарк мяняць не плануецца, бо на гэта пайшлі б велізарныя сродкі. Таму замену будуць праводзіць паступова, па меры неабходнасці. Лукашэнка заявіў: "Трэба купляць свае аўтамабілі, тым больш яны ў два разы танней за нямецкія".

Кіраўніку справаў прэзідэнта Віктару Шэйману ён даў даручэнне падлічыць, у колькі абыйдзецца такая замена аўтамабіляў для ўсёй уладнай вертыкалі — ад старшынь райвыканкамаў і да міністраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі