Лукашэнка заклапочаны тым, што міліцыя не заўжды знаходзіць хуліганаў

Лукашэнка заклапочаны тым, што міліцыя не заўжды знаходзіць хуліганаў

Аляксандр Лукашэнка даручыў міліцыі ўзмацніць барацьбу з хуліганствам. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.

Кіраўнік Беларусі занепакоены ростам хуліганскіх злачынстваў і тым, што міліцыя часам не знаходзіць вінаватых. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гэта "маральна цісне нашых людзей, а мы іх павінны абараніць". Лукашэнка запатрабаваў, каб міліцыя жорстка ставіла на месца хуліганаў — да следчых дзеянняў і судовых разглядаў.

Кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў патруляванне вуліцаў у гарадах і прапанаваў яе ўсюды падтрымліваць.

У сваю чаргу, Шуневіч паведаміў, што сітуацыя са злачыннасцю ў краіне знаходзіцца пад кантролем. Міністр распавёў пра вынікі працы МУС у адыходзячым годзе.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі