Лукашэнка запэўніў кітайцаў, што будзе дастаўляць грузы без перабояў

Грузавы састаў / Фота Вадзіма Анохіна
Грузавы састаў / Фота Вадзіма Анохіна

Беларусь будзе і надалей прымаць усе неабходныя меры для таго, каб забяспечыць бесперабойны рух чыгуначных саставаў па маршруце Кітай — Еўропа — Кітай.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў відэазвароце да ўдзельнікаў Глабальнага саміту гандлю паслугамі ў Пекіне.

Ён дадаў, што беларуская транспартная інфраструктура карыстаецца "актыўным попытам у якасці надзейнага транзітнага калідора "Пояса и пути".

З 2014 па 2020 год аб'ёмы чыгуначных перавозак, якія ідуць у Еўропу з Кітая і назад праз Беларусь, выраслі ў 14 разоў.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што кітайскі бок з-за санкцый у дачыненні да Беларусі замарозіў амаль $600 млн на будоўлі Нежынскага камбіната Гуцэрыева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі